Перайсці да зместу

Старонка:Краб (1930).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марыся (заплакала была, але хутка стрымала сябе). Ягор! Я ня стану пытацца, каб не надрываць тваё сэрца!.. (Грозна). Але ведай, што дорага ён заплаціць за зьнявагу, ой, дорага!..

Ягор. Пакінь, Марыся!..

Марыся. Пакуль у маіх грудзёх б’ецца жывое сэрца, датуль будзе жыць гэтая помста!.. Я яму не дарую!..

Ягор. Аб’явіў мне, што дае мажлівасьць выехаць, куды я захачу!..

Марыся. У… гад!.. Хоча пазбавіцца ад цябе!..

Ягор. Каб лягчэй ваяваць з безаружнай кабетай!..

Марыся. Дрэнны-ж ён стратэг!..

Ягор. Вайну гэтую ён прайграе!..

Марыся. Уцячэм мы разам!..

Пры гэтых словах ціха увайшоў афіцэр.

Ягор. Уцячэм тады, калі патрэбна будзе нам!..

Афіцэр (чуў). Выбачайце, куды гэта вы надумалі ўцякаць?

Ягор. А пашто вам знаць?

Марыся. Я скажу: пад чырвоны сьцяг!

Афіцэр. А?.. У савецкі рай!.. Вам ня можна, а нашаму прыяцелю трэба! Там менш беспрацоўных!..

Ягор (гнеўна). А хто мяне зрабіў беспрацоўным?.. Хто зачыняе школы, пакідае дзяцей сялянскіх нявучонымі?.. Сьвяткуйце-ж, панства гонару і роскашы, пакуль вашая ўлада!..

Афіцэр. Пустыя вашы словы!.. (Марыся праз увесь час мімічна супакойвае Ягора).