Перайсці да зместу

Старонка:Краб (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. Ня скрыеш!.. Будзе ведаць!..

Мікола. А як сяляне?..

Алеся. Сяляне выміраюць… Мала дактароў і мала ўвагі да беднаты…

Мікола. Мужыку заўсёды так!..

Алеся. Гэта — мужыку, а пану… доктар ёсьць!..

Мікола. Яго-ж царства тут! (Паўза). Калі-ж, дзеткі, пакідаеш нас?..

Алеся. А вось дачакаюся Ягора, тады разам!.. Мы тут сваё зрабілі!..

Мікола. Ды яно так!.. Тут волі вам няма, уцякайце!..

Алеся. Забярэм і вас!..

Мікола. Не, мае дзеткі! Туды павінна моладзь уцякаць — новая сіла, а гэткі хлам, як я… тут будзе сядзець!..

Алеся. Зробім інакш!.. Калі зьявіцца Ягор, скажэце: сягоньня ўночы ў лесе за гарой сход… Каб быў!..

Мікола. Добра, скажу!..

Алеся. А я да Марысі!..

Мікола. Глядзі, — асьцярожна: вялікая вада круціць!..

Алеся. Ахрэм павязе!..

Мікола. Шчасьліва, дзеткі!.. Паглядзі, што з ёй!..

Алеся. Я там што-дзень! (Адыходзіць).

Мікола. Добра, добра, мяцежнік ты мой!.. (Алеся вышла). Эх, каб мая моладасьць ды сіла!.. Я-б сам далучыўся да іх! Старое сэрца, а рвецца на