Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няпрыязныя адносіны да апошняга. Пасля Кольхаун даведаўся, што мексіканец быў злейшым ворагам Морыса.

Кольхаун рашыў спыніцца на ім. Ён выклікаў мексіканца да сябе, і пасля гэтага яны неаднаразова сустракаліся, гутарачы, замкнуўшыся ў пакоі.

У акружаючых гэта не павінна было выклікаць падазрэнняў. Наведвальнік Кольхауна быў прадаўцом коней і рагатай жывёлы. У іх маглі быць дзелавыя адносіны на гэтай глебе. Такое меркаванне было зусім натуральным. Нават сам мустангер-мексіканец спачатку іменна так і разглядаў свае сустрэчы з капітанам.

Размова іх досыць доўга насіла амаль выключна дзелавы характар, — хітры выхадзец са штата Місісіпі не стаў-бы выдаваць свае намеры чужому чалавеку. І толькі пасля адной вельмі выгаднай для мексіканца здзелкі, успырснутай добрай выпіўкай, Кольхаун пачаў дапытвацца больш падрабязна аб адносінах мексіканца да Морыса-мустангера.

Гутарка пераканала капітана, што на гэтага чалавека ён можа зусім спадзявацца, што той акажа яму любую паслугу і калі трэба забіць, то заб‘е.

Мексіканец не скрываў сваёй нянавісці да маладога мустангера, хоць і не растлумачваў прычын яе. Але Касій Кольхаун і сам мог здагадацца: прычына была тая-ж, што прымусіла і яго ненавідзіць Морыса. Нянавісць узнікла з-за жанчыны.

Морыс-мустангер час ад часу наведваў адну чарнавокую данселу на берагах Рыо-Грандэ. І яна аддала перавагу быць у кампаніі мустангера-ірландца перад кампаніяй мустангера-мексіканца.

Мексіканец не назваў імя дзяўчыны, а Кольхаун і не стараўся даведацца аб ім. Але мімавольна ў яго ўзнікла надзея, што, магчыма, пакароная дзяўчына пакарыць калі-небудзь сэрца свайго пераможцы.

За перыяд выздараўлення адбылася дастатковая колькасць нарад, каб выпрацаваць план помсты.

Ці быў ён скончаны, ці не і якія былі гэтыя д‘ябальскія намеры, гэта аставалася вядома толькі самім удзельнікам. Акружаючыя толькі заўважылі, што Касій Кольхаун і Мігуэль Дыяз, па празванню Эль-Кайот (Стэпавы воўк), зрабіліся закадычнымі сябрамі, і многія здзіўляліся гэтай дружбе.


Раздзел XXIV

НА АЗОТЭІ

На цехаскіх плантацыях дзень пачынаецца з узыходам сонца. Звон, які заклікае чорных нявольнікаў да работы, будзіць і рабаўласнікаў.

Так было ў Каса-дэль-Карво пры старым уласніку. Сям‘я амерыканскага плантатара не здрадзіла гэтаму звычаю — праўда,