Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вырашыць гэтую цяжкую загадку, я пачаў думаць, што-ж рабіць далей. Аставацца з трупам не было сэнсу. Пахаваць яго на месцы таксама здавалася няправільным. Тады я рашыў паехаць назад у форт і прасіць каго-небудзь дапамагчы мне перавезці труп у Каса-дэль-Карво. Але калі-б я пакінуў яго ў лесе, кайоты і каршуны маглі-б яго знайсці, і, вядома, разарвалі-б раней, чым я паспеў-бы вярнуцца. Як ні было знявечана цела юнака, а я не мог дапусціць, каб яго знявечылі яшчэ больш. Я падумаў пра яго блізкіх, для якіх гэта гора і так будзе занадта цяжкім.


Раздзел XCIV

ТАЯМНІЦА АДКРЫВАЕЦЦА

Абвінавачваемы змоўк. Ніхто не падганяе яго і не задае пытанняў.

Усе адчуваюць, што надышоў момант, калі таямніца будзе адкрыта.

Суддзя, прысяжныя, гледачы — усе слухаюць, затаіўшы дыханне, не зводзячы вачэй з абвінавачваемага.

Сярод цішыні зноў чуецца голас Морыса Джэральда:

— Пасля мне прышла ў галаву другая думка — накрыць труп сваім плашчом і закруціць яго ў серапэ, якое ўсё яшчэ аставалася на ім. Гэтым я хацеў захаваць яго ад драпежнікаў да моманту свайго звароту. Я зняў ужо з сябе плашч, але тут-жа мне прышоў у галаву новы план, як мне здавалася, больш разумны. Замест таго, каб вяртацца аднаму ў форт, я рашыў, што трэба ўзяць з сабою і цела нябожчыка. Я хацеў пакласці яго на свайго каня і прывязаць пры дапамозе ласо. З гэтым намерам я прывёў свайго каня і ўжо хацеў падняць на яго труп, але ў гэты момант я заўважыў непадалёку каня Генры Пойндэкстэра. Жывёла спакойна пасвілася, нібы нічога не здарылася. Павады цягнуліся па зямлі, і мне няцяжка было яе злавіць. Цяжэй было прымусіць каня стаяць спакойна, асабліва калі я яго падвёў да трупа гаспадара. Мне ўдалося падняць цела юнака на каня, але ўтрымаць яго ва ўстойлівым палажэнні я ніяк не мог. Труп быў адзервянелы і ўвесь час саслізгваў. Пасля некалькіх дарэмных спроб я ўбачыў, што гэта ні да чога не прывядзе. Тут мне прышлаў галаву яшчэ адна думка. Мне неяк давялося чытаць, што ў стэпах Паўднёвай Амерыкі індзейцы перавозяць трупы сваіх таварышоў, пасадзіўшы нябожчыка на каня і прывязаўшы яго цела да сядла. Чаму-ж мне не зрабіць таксама з трупам Генры Пойндэкстэра? Я зрабіў спачатку спробу пасадзіць нябожчыка на яго ўласнага каня, але сядло аказалася недастаткова глыбокім. У мяне зноў нічога не атрымалася. Аставалася яшчэ адна магчымасць: трэба было абмяняцца коньмі. Я ведаў, што мой конь не будзе супраціўляцца. Апрача таго, мексіканскае сядло з яго глыбокім сядзеннем павінна вельмі добра падыйсці для гэтай мэты. Хутка мне