Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ…

Дзесяць год скакнулі, быццам кон і
Адышлі ў нябыт бізун і пан,
А ляцеў-жа некалі ў разгоне
Па-над краем змучаным улан…
Вогнішча, чырвонае з аддалю,
Гарады цярпелі ад чужых.
I за вёскамі бяз ліку вырасталі
Драўляныя, шэрыя крыжы…
„Orzeł biały“ ўсюды на варотах.
Пастарунак, шомпал і агонь…
На крутым, вялікім павароце.
Мы зламілі чорнай сілы бронь.
І цяпер пакутлівыя краты —
Як нямая зьнішчаная здань.
Тут ня будзе болей прыганятых.
Тут пануе ўзьвесьненая рань!
Тут размахі творчых будаваньняў;
Новы дзень як сонца спатыкай!