Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рвіся, мільярд пратэстаў.
Стрэлам з усіх амбразур!

Усходаў купчастае руні
Ня здолее здужыць кат, —
Ні крыты маною Брунінг,
Ні ўзводы яго салдат.

Зьляцяцца па закліку гонга
Атрады, як подыхі маю
Ад Токіо,
Суматры,
Конго,
Ад рысавых даляй Кітаю.

Кожны працоўны ведай
Кошт міністэрскіх рыс.
Кіне рабочы Вадынг
Важкага слова дыск!

Рукі шчыльней,
таварыш, —
Зьлёт наш павінен быць
Вестнікам блізкіх пажараў,
Паўстаньняў і барацьбы!

|}