Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Краіну панурых шыбеніц
Кожны
Протэстам узрэж!

Ніколі, ніколі, ніколі
Ня спыніце выбухі мас.
На ўзьлёты
Крылатае волі
Ня ўскінуць жалезны пас.

Бо пішуць рабочых колёны
На помсты гартованы ліст
Гарачым і шчырым праклёнам
Ганебнае імя:
„Фашыст“

І рана ці позна,
А трэсьне
Іржавы пілсудчыкаў гімн
І звонкай, абуджанай песьняй
Зальлюцца абшары тугі.

Там заўтра на гонях раздольных
Адказам узьнімецца вір.
Сягоньня павінны быць вольны
Пропэр,
Югэнд
І Гірш!

|}