Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗМОВА З МАРСІЯНАМІ

Для нашчадкаў новае, сьветлае эры
ў прыродзе
ня можа быць межаў.
Бяздоньне і холад нямога этэру
Бліскучыя крыльлі разрэжуць!

Калі мяне возьмуць —
Я першы паеду,
Скрозь цемру, між ямін і гор,
З кур‘ерскім вагонам, у госьці к суседу.
Які за мільёны верст.

А покуль…
Фантазія ніткі зьвязала
ў карунак лятункаў і мар
І чырваньню сьвеціць над нашым вакзалам
Таемны і змрокавы Марс.

Там сеткі каналаў…
Такія ў Эгіпце