Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мэта няўхільная бліжай, —
Ведаеш гэта,
таварыш?
Памятай, ёсьць пасты,
Дзе на чале — варштат…
Жоўты ці чорны ты,
Калі працоўны —
брат!..
…Над куляй цьвіце небакрай.
Кіньма стагодзьдзяў груз!
Кожны задачу знай:
— Абараняць
Саюз!..
І каб ніколі плеч
Больш ня згінаў чалавек…
Альбо —
касьцямі легч,
Альбо —
у новы век!…
…Бі, барабан, —
тра-та-там!
Крокі ня зьлічыш ніяк…
Шырся,
і тут, і там.
Ярасьць ліхіх атак!..

|}