Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І мы павінны самі смакуваць і людзей частуваць сваей народнай песьняй: І тут мне прыпамінаіцца звертаньне дзядзькі Раманава да „дщерей бѣлорускихъ”, каторых цяпер многа сярод вучыцеляк, курсістак, чаму ж не пяюць песень родных пад музыку фортэпьяно, скрыпкі і так. А ўжо потым будзем мы пець творы нашых песьняроў, пакладжэные на ноты, бо я відзеў як на неколькі соцен людзей у залі зрабіла большая уражэньня, і больш падхапіла наша „Чачотачка“, чымся „А хто там ідзе?“ дайжэ гэткая глыбокая па думцы песьня, але на шкоду с труднай музыкай і нялюбымі троху прастаце-беларусу закручэнымі зваротамі мовы („на ў крыві нагах“…). Бо каб захапіць гэткаю песьняй, як прыгожай песьняй, трэба быць не абы якім сьпевакай і мець ў душэ сьвяты агонь, а шчыра-беларускі матыў „Чачотачкі“ сам сябе забароніць.

IX.

Што сабе думаюць тые з нашых пісьменнікаў, што сыплюць вершык за вершыкам і, маючы здольнасць да больш важнай і сур’ёзнай работы ў пісьменстві (аб чым гаворуць іншые з іншых вершаў), ня хочуць шырэй паглядзець на сваё значэньня для Бацькоўшчыны і забываюцца на сваю павіннасць прад ёю — работаць так, каб пот выхадзіў?.. Браты! даволі ўжо, дось вам захадзіцца па плывучай, звычайна не глубокай, сучаснай польскай і расейскай літэратуры і ўжываць нездароваго