Старонка:Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі (1911).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Даўней рабілі так, што стараліся прыдаць галаве плоскую форму. і дзеля гэтаго падкладалі валак з лёну, абшыты палатном у форме вяночка.

Замужніе кабеты носяць каптуры і наметкі. Каптуры робяць с тонкаго сукна, фарбаванаго дамовым спосабам, або с палатна з вушамі і устужкамі, ці без вушэй. Даўней замужніе кабеты завязывалі галаву такой палатнянай матэрыей, як бы ручніком, даўжыні 5 локцёў, шырыні ½ локця: гэта завязывалі так, што галаве надавалі выгляд Егіпецкаго сфінкса. Ад галавы канцы наметкі апускаліся с перэду аж да паясьніцы і былі закончэны вытканым, або нашытым чырвоным узорам, цацкамі; узоры колькіх колероў.

Узоры на гарсэціках, спадніцах, кашулях бываюць адразу вытканы, або часам пашываны.

Колеры глаўные, якіе спатыкаемо на Беларусі гэта белы, шэры, чорны, чырвоны (маліновы) і зялёны і іх тонаціі.

У узорах найбольш выкарыстаны крывулі, ёлка, — тые, што на паясках, а з кветак — васількі, пеляргоніі, дурман, шыпель. розы. — Багацтво народных узороў можэм знайсьці на златалітых і шаўковых слуцкіх тканінах, гдзе народные мотывы былі стылізаваны; аграмаднае багацтво узороў і падбор (гармонію) колероў прэдстаўляюць слуцкіе паясы і старые узоры на кнігах.

А. Бульба.