Перайсці да зместу

Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чорт танцуе і сьмяецца:
Праз якіх дзянёчкі тры
Ў кіпцюры мне пападзецца
Баба, колькі ні дуры!
Да ксяндза! Ён знае ходы!
Бо-бяз жонкі хоць жыве,
Але з бабаю заўсёды
І на сене, і ў траве…
Свата лепшага ня трэба!
Чорт ад радасьці завыў
І, у торбу ўзяўшы хлеба,
Як маланкай пасмаліў!..

|}