Перайсці да зместу

Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАИЛЕПШЫ СВАТ

З народных жартаў

Чорт задумаў ажаніцца:
Хвост адрэзаў, рогі сьцяў
І за бабай валачыцца
Салапякаю пачаў…
Падлажыў пад боты гумы,
Ўзьдзеў на ногі галіфэ
І ў кішэнь наліў парфумы
Найпахучшае — „фэ-фэ“!
Узяў галяк — адным манерам
З твару скуру зразу — раз!
І такім стаў кавалерам,
Што хоць ў неба на паказ!
Далікатны, мяккі — вата!
Але не! — усё дарма:
Дзе ні сунецца — бяз свата
К бабе доступу няма.
Хоць крывая, хоць сьляпая,
Ладу-складу індыка,
Усёроўна чорта злае,
Што прышоў без ручніка.
На зуслон ня хоча сесьці,
Крыкне-цыкне ля дзяжы;