Гэта старонка не была вычытаная
Трэба кінуць паняверку
І пагарду сваю збыць,
Калі хочаце ня пекла,
Але раю заслужыць“.
Каля цэркві, як-бы цудам,
Чорт ішоў у гэты час
І пачуў папову мову
На сярэдзіне якраз.
З паўгадзіны, а мо‘ й болей
Пад ваконцам ён стаяў
І усе паповы словы
На хвасьце сваім зматаў.
Павалілі з цэркві людзі,
Ім у сьлед выходзіць поп.
Чорт, як воўк, бліснуў вачыма
І папа за грыву — цоп!
„Стой, папіла тоўстапузы!
Што пра нас ты ў цэркві лгаў?
І якія гэта штукі
Ты пра пекла маляваў?
Чортам ты хацеў спалохаць,
Або пеклам — вось дурны,
Што ім гэта, калі пекла
У жыцьці цярпяць яны“.
Поп у лукаткі зьбіраўся
Лататы ад чорта даць,
Але той, як смоўж, трымаўся,
І папу — ні даць, ні ўзяць!