Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дажнікаў, здраднікаў, контррэволюцыянераў, караліся смерцю таксама дэзертыры і зладзеі. Прыгаворы выносіліся рэволюцыйнымі судамі, якія па магчымасці захоўвалі фармальныя патрабаванні законнасці. Тэрарыстычныя акты наводзілі страх на царскіх катаў. Мураўёў настолькі баяўся іх, што загадваў знішчаць ушчэнт тыя вёскі, дзе мясцовыя жыхары давалі прытулак «кінжальшчыкам».

Між тым трагічны канец літоўска-беларускага руху набліжаўся. «Белыя» былі запалоханы і шукалі ратунку у царскай літасці або ва ўцёках за граніцу. Для партызан да старых цяжкасцей з надыходам зімы далучыліся і новыя: холад і недахоп харчавання. К восені стральцамі імператарскай гвардыі былі знішчаны атрады Люткевіча, Ябланоўскага, Багдановіча, ксяндза Нарэйка, Шымкевіча, к зіме - атрады ксяндза Мацкевіча. Зыходзілі са сцэны і гінулі на эшафоце і сябры К. Каліноўскага: Здановіч, які загадваў гаспадарча-фінансавым аддзелам паўстання ў Літве (сын прафесара Віленскага універсітэта, кандыдат правоў), Даманоўскі - рэволюцыйны камісар Віленскай губерні, Ціт Далеўскі-найбольш блізкі супрацоўнік Каліноўскага, студэнт Маскоўскага універсітэта. Усе яны былі арыштаваны ў канцы 1863 года і затым пакараны смерцю. У снежні быў захоплен і хутка затым пакараны смерцю ксёндз Мацкевіч. Быўшы рэволюцыйны начальнік г. Вільні Малахоўскі, які належаў да тэрарыстычнай арганізацыі, уцёк за граніцу. Апрача таго, як кажа Масолаў, была выкрыта амаль уся рэволюцыйная арганізацыя Мінскай губерні. Былі выяўлены ўсе павятовыя начальнікі, камісары, касіры, акруговыя, участковыя паліцэйскія і г. д.[1]. Усё гэта вельмі цяжка адбівалася на паўстанні. З буйных правадыроў на волі заставаўся адзін К. Каліноўскі, якога шукалі ўсюды, між іншым і ў Мінску.

На пошукі Каліноўскага ў Мінск быў накіраваны жандармскі палкоўнік Лосеў, які арыштаваў удзельніка паўстання нейкага шляхціча - студэнта Кіеўскага універсітэта Вітальда Парфіяновіча, і гэты са страху выдаў К. Каліноўскага. На допыце ён паведаміў, што Каліноўскі пражывае па пашпарту гродненскага двараніна Ігната Вітаржэнца ў касцёле св. Яна ў Вільні. Данос Парфіяновіча быў атрыман у Вільні ў 9 гадз. вечара 7 (19) студзеня 1864 года, і ў тую ж ноч будынкі касцёла, якія займалі амаль цэлы квартал, былі акружаны. У гэтых будынках знаходзіліся гімназія, музей старажытнасцей, Цэнтральны архіў, абсерваторыя і многа кватэр для служачых. Спатрэбіліся цэлыя дзве роты салдат з некалькімі афіцэрамі і чыноўнікамі паліцыі, каб акружыць увесь квартал. Вітаржэнц наймаў пакой у кватэры ад-

  1. Масолаў. «Виленские очерки», стар. 122.