Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надта спакойным, проста кажучы, гнілым дваранам-памешчыкам»[1].

Пасіўнасць новага віленскага кіраўніцтва даходзіла да смешнага. Адзін з членаў варшаўскага жонда гаварыў аб членах пераўтворанага Віленскага Камітэта: «Віленскія сябры нашы да такой ступені не ведалі, што рабіць і куды пасылаць афіцэраў (наехаўшых з Петербурга), што, напрыклад, пасланы намі ў іх распараджэнне Гейдэнрэйх (Крук), які жадаў ваяваць у Літве, вярнуўся пасля некаторага часу ў Варшаву і гаварыў, што не мог дабіцца 1 дачакацца ніякага даручэння[2]. Па сутнасці ніякага кіраўніцтва рухам з боку «белых» не было. Масы да іх не ішлі, шляхта-ж ухілялася ад далейшага ўдзелу ў рэвалюцыйным руху Беларусі і Літвы, бо, з аднаго боку, яна была запалохана царскім урадам, а з другога - баялася, каб аграрная рэволюцыя не павярнулася супроць яе самой.

У гэты час К. Каліноўскі часам наязджаў у Вільню і спрабавай улунуць энергію ў новых віленскіх кіраўнікоў і іх прыхільнікау[3]. Але яны праяўлялі такое маладушша і баязлівасць, што Каліноўскі хутка спыніў гэтыя спробы зрабіць уплыў на шляхецкае кіраўніцтва.

У красавіку - чэрвені перад рухам у Беларусі і Літве ўзніклі вялікія цяжкасці. Рад правадыроў паўстання быў схоплены і пакараны смерцю. 4 красавіка быў схоплены Серакоўскі (Даленга) і праз два месяцы павешан. 30 красавіка быў арыштаван і архі-умераны Гейштар; яшчэ раней 19 сакавіка трапіў у рукі аўстрыйскіх улад сам польскі дыктатар Лянгевіч. Другарадных удзельнікай паўстання арыштоўвалі тысячамі, і расправа над імі была хуткая і жорсткая. Сярод арыштаваных былі людзі рознага грамадскага стану, ад сялян, да буйных памешчыкаў - і розных поглядаў ад выпадковых і баязлівых спадарожнікаў руху да рашучых рэволюцыянераў - накшталт Серакоўскага. Арышты і расправа з арыштаванымі канчаткова запалохалі «белых» і усіх прымыкаўшых да іх. Гэты цяжкі час вызначыў, хто з'яўляецца сапраўдным і непахісным сябрам паўстання, гатовым ісці на ўсе ахвяры, і хто падышоў да паўстання з боку і гатоў быў кінуць яго пры пачаўшыхся цяжкіх выпрабаваннях. Сярод першых найбольш яркай фігурай быў К. Каліноўскі, рэволюцыйная энергія, якога толькі загартоўвалася цяжкасцямі барацьбы; сярод другіх найбольш відную ролю адыгрываў Нестар Дзюларан. Да чаго вялікай была паніка сярод членаў пераўтворанага Віленскага Ка-

  1. Драніцын. «Польское восстание 1863 г.», стар. 178.
  2. Справа ад 13 ліпеня 1864 г., № 422.
  3. Гедройц расказаў следчай камісіі, што... ён сустрэў у Вільні К. Каліноўскага, Дмухоўскага і Казела. Яны ўгаварылі яго прыняць удзел у паўстанні, але Гедройц на гэта не згаджаўся (Драніцын. «Польское восстание», стар. 179). Гедройц быў міравым пасрэднікам і буйным памешчыкам.