Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скага Камітэта кандыдатамі ў члены Віленскага аддзела (г. зн. Віленскага Правінцыяльнага Камітэта). Іх-жа прыхільнік Вацлаў Пшыбыльскі з'яўляўся звязваючым звяном паміж Варшавай і Вільняй. Згодна з некалькі разыходзячыміся з Авейдэ паказаннямі Еленскага, Дзюларан меў спачатку толькі «права прытрымліваць дзеянні чырвонай партыі»[1]. Параўноўваючы гэтыя даныя, можна зрабіць заключэнне, што «умераныя», ведучы барацьбу супроць К. Каліноўскага, дзейнічалі вельмі асцярожна. У якасці галоўнай дзеючай асобы, якую «умераныя» процістаўлялі Каліноўскаму і яго сябрам, яны выставілі не ярага прыхільніка «белых», а такога двурушніка, як Дзюларан, які быў раней звязаны з «чырвонымі». Ён, выходзячы з абставін, прымыкаў то да «белых», то да «чырвоных». Дзюларан не проста і не адразу ўвайшоў у Віленскі Камітэт, які заставаўся яшчэ некаторы час «чырвоным». Ён знаходзіўся ў адносінах да гэтага камітэта нібы ў становішчы назіральніка, прадаўжаўшага «асведамляць» Варшаву аб яго дзеяннях і у той жа час вядучага хітрую інтрыгу супроць Каліноўскага на месцы, завязваючы сувязь з «умеранымі» і проста «белымі» і падрыхтоўваючы глебу для перадачы ўлады ў іх рукі. У сваіх зносінах з Варшавай Дзюларан і яго сябры (Пшыбыльскі і інш.). па-ранейшаму запэўнялі Варшаўскі Нацыянальны Камітэт, што «чырвоныя» вядуць шкодную для поспеху польскай справы дзейнасць. Пад уплывам гэтага давер'е Варшавы да «чырвонага» Літоўскага Камітэта і асабліва да К. Каліноўскага ўсё болей хісталася. Варшава не магла адмовіцца ад падтрымкі народных мас, - гэта азначала б пагубіць паўстанне ў самым яго корані, - але тактыка Каліноўскага, які даволі пэўна хацеў адмежавацца і ад дваранскага паўстання, і ад варшаўскага кіраўніцтва і арыентавацца галоўным чынам на сялян, Варшаўскаму Камітэту не падабалася.

У той жа час «умераныя» саджалі ўсякім чынам палкі ў колы развіваючамуся народнаму руху. Той-жа Еленскі ў следчай камісіі паказваў, што ён з блізкімі сваімі знаёмымі Александрам Аскерка, Якавам Гейштарам і Фр. Далеўскім стараліся сваім уплывам не дапусціць у тутэйшым (г. зн. Беларуска-Віленскім) краі бязладдзя, бо у той час партыя «чырвоных» даволі яўна дабівалася парушыць супакой і з гэтай мэтай распаўсюджвала пракламацыі»[2]. «умераным» дапамагаў у гэтым і Дзюларан, які карыстаўся варшаўскай падтрымкай. Ва ўсіх акругах Літвы і Беларусі з'явіліся агенты «умераных», якія пад выглядам збору грошай на паўстанне імкнуліся пасеяць у народзе і асабліва сярод шляхты

  1. Даклады Віленскай следчай камісіі 24 ліпеня 1864 г., № 451.
  2. Там-жа