Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маніфесце пацвярджалася тое-ж, што было абяцана сялянам польскім маніфестам 22 студзеня, а іменна: рэволюцыйны ўрад аддае «панскім скарбовым сялянам на вечныя часы ў поўнае ўладанне без чыншаў і выкупаў тую зямлю, якую яны мелі да гэтага часу»; абяцалася (таксама ў згодзе з маніфестам 22 студзеня) з нацыянальнай маёмасці даць беззямельным парабкам, адстаўным салдатам і ўсім неаселым, якія прымуць удзел у паўстанні, участкі зямлі не меней, чым па тры моргі.

Але ва ўсякім выпадку становішча, якое стварылася ў пачатку 1863 г. у Варшаве і Вільні, К. Каліноўскага не задавальняла. Мераслаўскі, назначаны ў самым пачатку паўстання дыктатарам, быў вымушан пасля двух панесеных ім у лютым паражэнняў уцячы ў Прусію. Назначаны на яго месца ў пачатку сакавіка Лянгевіч пратрымаўся толькі 9 дзён, бо, адціснуты к Галіцыі, ён трапіў у рукі да аўстрыйцаў. Пад уплывам гэтых падзей у Варшаве стала падаць вера ў поспех паўстання і атрымала перавагу надзея на ўмяшанне ў карысць паўстаўшых замежных дзяржаў — Францыі і Англіі. Цэнтральны Камітэт прадаўжаў заставацца «чырвоным», але ў ім атрымалі перавагу «умераныя» элементы, якія рабілі стаўку на згоду з «белымі», быўшымі ўвесь час скрытымі праціўнікамі паўстання, і на дыпламатычную дапамогу з-за мяжы

З такімі настроямі ў Варшаве К. Каліноўскі ніяк не мог змірыцца. Ён быў рэволюцыянерам па перакананню і па прызванню, і ўсе яго планы на будучае звязваліся з разгортваннем усенароднага паўстання, галоўнай сілай у якім павінна было быць, па яго думцы, сялянства. У 7 нумары «Мужыцкай Праўды» ён пісаў, звяртаючыся да сялян: «Пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі ды з косамі там, дзе дабіваюцца волі ды праўды, а мы іх бацькі ды жонкі нашы, будзем ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца». Яму былі вядомы ваганні, якія адбываліся ў Варшаве паміж стаўкай на паўстанне і надзеяй на дапамогу еўрапейскай дыпламатыі, і ён ніяк не мог змірыцца з такімі няўпэўненымі адносінамі да справы паўстання. Ужо тады ў яго галаве складвалася перакананне, якое выказана ім у фразе: «Такой бесталковай галаве, як Варшава, нельга даверыць справу Беларусі».

З другога боку ў К. Каліноўскага ўсё больш і больш абвастраліся адносіны і з многімі з удзельнікаў паўстання ў Беларусі і Літве. У сакавіку 1863 года, калі дыктатарам на кароткі тэрмін стаў Лянгевіч, больш прыемны для «белых», чым Мераслаўскі, партыя «белых» далучылася да паўстання, але гэта было зроблена «белымі» з вялікай асцярожнасцю і ў значнай ступені няшчыра. Па сведчанню нейкага ананімнага аўтара, напэўна былога ўдзельніка паўстання і добра ведаўшага «белых», многія з іх, «бачачы сябе вымушанымі выбіраць паміж безданню соцыялізма