Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэды, а з поўдня — украінскія казакі. Гарады адзін за адным пераходзілі ў іх рукі. Польшча зусім гінула. Выратавалася гаспадарства толькі дзякуючы таму, што пачалася барацьба паміж Швэдамі і Маскоўскім царом, каторы зрабіў замірэньня з палякамі і пачаў вайну з Швэдамі. А Рэч-Паспалітая ў гэты час крыху паднялася на ногі і справы яе пашлі лепш. Калі зноў, пасьля замірэньня, Масква пачала вайну з Рэчаю Паспалітаю, то ўжо ня мела вялікай для сябе карысьці. Барацьба йшла з пераменным шчасьцем каля дзесяцёх гадоў. Урэшце, змучаныя гаспадарствы павінны былі ў 1667-м годзе зрабіць у Андрусаве (недалёка ад Смаленску) замірэньне на 18 з пал. гадоў.

Умовы замірэньня былі такія: Маскоўскі гаспадар адмовіўся ад Літвы і Беларусі, здабытых яго войскамі, але задзяржаў за сабою Смаленск з акалічнымі землямі, адабранымі ў Масквы ў смутныя часы. Да Масквы яшчэ адыйшла Леваберагавая Украіна і на правым беразе Дняпра — Кіеў. Кіеў быў адступлен Маскве на два гады, але астаўся за ёю назаўсёды. Адзін з артыкулаў замірэньня даваў Маскоўскаму гаспадару права заступніцтва за праваслаўных жыхароў Польшчы.

У часе кіраваньне каралёў: Міхала Вішнявецкага (1669–1673) і Яна Сабескага (1672–1696) барацьбы паміж Рэчаю Паспаліаю і Масквою ня было. Рэчы Паспалітай прышлося змагацца з Туркамі. Каб дастаць дапамогу Масквы ў гэтым змаганьні, Ян Сабескі ў 1686 годзе згадзіўся падпісаць „вечную згоду“ з Масквою на ўмовах Андрускага замірэньня. Маскоўскі ўрад ужо адкрыта абвясьціў сябе патронам праваслаўных у Рэчы Паспалітай. У грамаце згоды абгаворана недатычнасьць праваслаўных епархіяў і пасьвядчэньне епіскапаў кіеўскім мітрапалітам, каторы залежаў ад Масквы. Гэтыя артыкулы давалі маскоўскаму ўраду права ўмешвацца ў хатнія справы Рэчы Паспалітай.

У часы кіраваньня караля Аўгуста II (1697–1733), сучасьніка Пятра Вялікага, на абшарах Беларусі, Украіны і Велікарусі адбывалася добра вядомая ўсім Паўночная вайна. І тут паплацілася Беларусь за чужыя інтарэсы. Пётр, каб лепш падгатавацца да вайны ў сваіх межах, паслаў свае войскі на Беларусь, каб яны тут задзержвалі швэдаў. З 1701 году аж да 1709 году Кароль ХІІ „увяз в Польше“ і на Беларусі. Зноў руйнаваліся гарады і вёскі, зноў Беларусь была тэрыторыяй вайны. Расея карыстае з слабасьці Рэчы Паспалітай і ўмешваецца, на грунце папярэдніх трактатаў, у хатняе жыцьцё аслабеўшага суседа. Вядома, што па затрэбаваньні Пятра, Аўгуст ІІ ў 1720 годзе выдаў грамату, каторая забясьпечвала правы праваслаўнай Беларускай епархіі.

Пасьля скананьня Аўгуста ІІ рускія войскі прыходзілі