Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тым, даваць грошы свайго гаспадарства на патрэбы Польшчы, дапамагчы Польшчы атрымаць паўднёвыя адабраныя тэрыторыі, заплаціць адступнага 200.000 флёрынаў быўшаму жаніху Ядвігі прынцу Вільгэльму Аўстрыйскаму і на вечны час прылучыць Літоўска-Беларскае гаспадарства да кароны Польскай. Польшча за ўсё гэта абяцала Літве і Беларусі дапамогу ў барацьбе з крыжакамі.

На зьезьдзе ў Ваўкавыску ў 1386 годзе былі ўхвалены такія ўмовы злучэньня Польшчы з Літоўска-Беларускім гаспадарствам: кароль і вялікі князь у злучаных дзяржавах павінен быць адзін; спачатку гэтая асоба ёсьць Ягайла, потым — просты патомак яго і Ядвігі; надворныя зносіны ў справах, датычных абедзьвюх дзяржаў, а таксама і абарона тэрыторыі робяцца супольна. Хатняе кіраваньне ў кожным гаспадарстве асобнае: і ў Літоўска-Беларускай дзяржаве і ў Польшчы — асобныя войскі, асобны скарб і асобныя ўрады. Апроч таго, як было ўжо сказана вышэй, Ягайла меў абавязак прыняць каталіцтва і шырыць яго паміж літвінаў. Беларускаму насяленьню была застаўлена свабода належаць да ўсходня-хрысьціянскай веры.

Так адбылася першая вунія Літоўска-Беларускай дзяржавы з Дольшчай. Гэтая вунія залежала ня толькі ад надворных прычын, але і ад прычын хатніх. Злучэньнем з Польшчай літоўска-беларускі ўрад жадаў ня толькі здабыць дапамогу ў барацьбе з суседзямі, але і ўзмацніць палажэньне вялікакняжацкай улады ў маладым гаспадарстве.

Вунія 1386 году разглядалася да нашага часу толькі як вунія дынастычна-пэрсональная. Лічылася, што два гаспадарствы злучыліся адно з другім толькі праз асобу агульнага для абедзьвюх дзяржаў монарха і яго наступнікаў-патомкаў; лічылася, што вунія не мяняла юрыдычнага грунту другіх бакоў дзяржаўнага і грамадзянскага жыцьця. Такі погляд нельга прызнаць правільным. Трэба адзначыць, што юрыдычна, паводле тэксту дагавору, вунія 1386 году была больш, чым дынастычна-пэрсональнаю. Яна была як-бы інкорпорацыяй дзяржавы Літоўска-Беларускай у каралеўства Польскае. Юрыдычна літоўска-беларускія землі на вечныя часы прылучаліся да кароны Польскай. Паводле тэксту дагавору, з 1386 году як-бы зусім прыпынялася незалежнае існаваньне вялікага княства, і яно