Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бэрзе, Люцыне, Рэжыцы і г. д. Бяз страху седзячы ў мурох сваіх замкаў, яны зьнявольваюць, эксплёатуюць і германізуюць край ад паўночнай мяжы цяперашняй Ковеншчыны да Фінскай затокі і да Пскоўшчыны. Мясцовыя жыхары, згубіўшыя вольнасьць ці сілком пераробленыя на хрысьціян, падымаюць паўстаньне і гуртуюцца, каб мець магчымасць абароны ад уціску.

Крыху пазьней ад Лівонскага ордэну пры Бальтыцкім моры, паміж Нёмнам і Віслай, на землях літвінскага племя прусаў абсеўся другі духоўна-рыцарскі ордэн — Тэўтонскі. Зьявіўся ён сюды з Палестыны, дзе існаваў з часу трэцяга крыжовага паходу. Затрымацца ў Палестыне на далейшыя часы ён ня мог, бо там мусульмане пачалі праганяць крыжакоў. У такі цяжкі для ордэну момант да яго зьвярнуўся адзін польскі ўдзельны князь, гэрцаг Мазавецкі Канрад. Ен запрасіў да сябе рыцараў Тэўтонскага ордэну, каб яны баранілі яго землі ад нападаў літоўскага племя прусаў. Калі рыцары аселі на новыя месцы, пачалося іх змаганьне з прусамі. Барацьба была ўпартая і крывавая. Дзякуючы свайму ваяўніцкаму штукарству і добрай зброі ўрэшце тэўтонцы атрымалі верх. Прусы прымушаны былі часткаю выселіцца на паўднёвы ўсход, часткаю загінулі ў няроўнай барацьбе, часткаю зьліліся з немцамі. Літоўскі нацыянальны твар іх сьцёрся, а імя перашло да немцаў, каторыя зрабілі гэты літоўскі край сваёй колёніяй.

Палажэньне Лівонскага ордэну між тым пагаршалася. Апроч ліваў на яго напіралі суседзі рускія, якія мелі свой экономічны ўплыў на Літву і не хацелі ад яго адмовіцца. Ордэн разлагаўся і ўнутры ад адсутнасьці дысцыпліны. Людзі туды набіраліся сьпешна, без адбору. Мечаносцы сваім «манашацкім» жыцьцём праслаўляліся па ўсёй Эўропе. Ня бачачы ніякага паратунку для ордэну, яго магістар Вольквін прапанаваў Тэўтонскаму ордэну, каб той згадзіўся на зьліяньне мечаносцаў з ім. Пасьля перагавораў ў 1237 годзе абодва ордэны злучыліся, каб лепш змагацца з Літвою. Літвіны, устрывожаныя гэтымі суседзямі, пачалі з імі крывавую барацьбу, баронячы сваю народнасьць. Пэўна, што і літоўскім пляменьням трэба было злучацца ў адно моцнае гаспадарства, каб цалкам не загінуць у гэтай барацьбе.

Такім спосабам, самае жыцьцё прымушала літвінскія пляменьні да аб'яднаньня. З двох бакоў былі яны