Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мовай аўтара. Стыль і мова яго могуць служыць узорам папулярнага выкладання гісторыі.

Крыніцы і падручнікі, кнігаспіс таго часу сведчаць аб бурным развіцці мовы, культуры і навукі. Выданне падручнікаў на беларускай мове па прыродазнаўству, дакладных навуках, музыцы, прыгожаму пісьменству абвяргае думку асобных нігілістаў аб тым, што беларуская мова і культура штучныя і не жыццядзейныя.

Некаторыя архаічныя выразы, памылкі друку на картах і ў тэксце і спрэчныя высновы вымушаюць рэдактара даць у канцы кнігі каментарыі і заўвагі, асабліва для юных чытачоў.

Э. ГНЕЎКА