Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не патрабуе вычыткі

развіцця дзяржавы і права. Разглядаў пераважна справы простых людзей.

У гэтым сказе «пахожыя людзі» — гэта феадальна-залежныя сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім у 15-17 ст., якія мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога. «Непахожыя» сяляне былі пазбаўлены гэтага права.

Вальны Сойм — Усеагульны Сойм.

Дажывотна — да смерці.

Арцыбіскуп — архібіскуп. Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул, старшы епіскап. Прымас — у каталіцкай і англіканскай цэрквах — тытул галоўных епіскапаў. (Ад лацінскага primas — галоўная асоба, галоўны).

Чынш (гіст.). — у феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. На Беларусі і Літве ў 15-19 стст. — грашовы аброк.

Менючыся — навываючыся.

Мяваліся — меліся.

Навярнуць — прыцягнуць, далучыць.

Збыткаваньняў — страт.

Мшу (царк.) — месу.

«Візівіты» — езуіты.