Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

торае было ў большасці мужыцкім, выклікалі даволі шырокія паўстаньні так званых гайдамакаў (мужыкоў, што казакавалі ў правабярэжнай Украіне). Да гайдамакаў далучылася і дробная праваслаўная шляхта. На чале паўстаньня стаў запарожац Максім Жалязьняк. Найкрывавейшым эпізодам паўстаньня была вядомая Уманьская разьня.

Калі разгарэлася паўстаньне і прыняло выразны соцыяльны кірунак, то паміж рускім урадам, каторы зьявіўся наводзіць парадкі, і Барскай конфэдэрацыяй адразу адбылася згода. Абедзьве стараны прыняліся за паўстанцаў. Пачалася расправа. «Рускі праваслаўны» ўрад абманам злавіў праваслаўнага Жалезьняка і выслаў яго ў Сібір, пакараўшы раней «кнутом». Паўстанцаў і іх прыхільнікаў у паўстаньні вешалі і катавалі. Вельмі пашыранай карай было адсекваньне рук і ног. Вялікі лік бязногіх і бязрукіх жабракоў на Беларусі доўга сьведчыў аб гайдамацкім паўстаньні. А палажэньне Польшчы не паправілася, бо, расправіўшыся з паўстанцамі, Расія рукамі Суворава прыкончыла і з конфэдэратамі.

Пасьля гэтага Прусія, Аўстрыя і Расія паставілі пытаньне аб зьмяншэньні Польшчы, каторая ня можа сама справіцца з сваімі землямі. Згода паміж суседзямі хутка адбылася. Прусія ўзяла сабе Памаранію і кавалак Вялікай Польшчы — тыя землі, каторыя былі паміж Прусіяй і Брандэнбургам, Аўстрыя прылучыла да сябе Галіцыю. Расія атрымала ваяводзтвы — Магілеўскае, Мсьціслаўскае і часьць Полацкага. З гэтых зямель былі зложаны тры провінцыі Пскоўскай губэрні (Дзьвінская, Полацкая і Віцебская) і Магілеўская губэрня (провінцыі — Магілеўская, Аршанская, Мсьціслаўская і Рагачоўская). Так адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 годзе.

Падзеі 1772 г. прабудзілі рэформатарскі рух сярод разумнейшых слаёў шляхты Рэчы Паспалітай. У сваіх думках яны трымаліся тых ідэй францускай асьветнай філёзофіі і літаратуры. Вялікая француская рэвалюцыя 1789 году падняла іх політычны настрой і дала ім сьмеласьць задумаць рэформу Польшчы. Скарыстаўшы рэформатарскі настрой болынасьці паслоў сойму, рэформацыйная партыя, на чале каторай стаяў граф Патоцкі, правяла праз сойм новыя дзяржаўныя законы, вядомыя пад назвай констытуцыі 3-га мая 1791 году. Гэтая констытуцыя была ўхвалена