Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гісторыі ў кнізе В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» больш дэталізаваная, прычым яна зусім не звязана з храналагічнымі межамі. Так, частка другая ў «Кароткай гісторыі» В. Ластоўскага заключана паміж 1132 («ад павароту полацкіх князёў») і 1430 («да смерці Вітоўта»). Такой, дзяржаўніцкай перыядызацыі, якую ўвёў Ус. Ігнатоўскі, у асноўным прытрымліваліся і наступныя гісторыкі да апошняга часу, фактычна разглядаючы гісторыю Беларусі менавіта паводле тых перыядаў, у залежнасці ад таго, у склад якой дзяржавы ўваходзіла ў гэты перыяд Беларусь. У канцы 30—40-х гадоў у кнізе І. Ф. Лочмеля «Тэзісы по гісторыі Беларусі» («Бальшавік», 1948, № 6), а потым і ў артыкулах Л. С. Абэцэдарскага і школьным падручніку па гісторыі БССР, напісаным пад ягоным кіраўніцтвам, такі прынцып дзяржаўніцкай перыядызацыі быў захаваны, толькі замест Літоўска-Беларускай дзяржавы ўжо нагадваецца Вялікае княства Літоўскае як чыста літоўская дзяржава, г. зн. поўнасцю паўтаралася перыядызацыя гісторыі, запазычаная ў рускіх дваранскіх гісторыкаў дзяржаўніцкай школы.

Для Ус. Ігнатоўскага няма ніякіх сумненняў у тым, што Полацкае княства было ад пачатку незалежным, і толькі на некалькі год (у першай палове XII ст.) яно трапіла ў залежнасць ад Кіеўскага, каб яшчэ раз дабіцца самастойнасці. Таму адпаведны перыяд у ягоным «Кароткім нарысе» і называецца Полацкім (IX-XIII ст.).

Ус. Ігнатоўскі вызначыў і другі, Літоўска-Беларускі, перыяд гісторыі Беларусі (XIII — палавіна XVI ст.), які непасрэдна звязаны з Полацкім. З XIII ст. будуецца Вялікае княства Літоўска-Беларускае, на чале якога стаіць гаспадар, вялікі князь-літвін, а пануюць культура і мова Полаччыны, беларуская мова, якая стала дзяржаўнай. Ус. Ігнатоўскі адзначае, што ў Літоўска-Беларускім гаспадарстве згодна жывуць дзве веры: усходне-хрысціянская — у славян і паганская — у літвінаў. Ус. Ігнатоўскі быў першым з беларускіх гісторыкаў, які даў правільную назву Вялікаму княству Літоўскаму, характарызуючы яго нацыянальны характар. Нават у кнізе В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) гэтая дзяржава названа паводле традыцыі рускіх дваранскіх і буржуазных гісторыкаў — Літоўска-Руская дзяржава.

Наступны перыяд у Ус. Ігнатоўскага называецца Польскім, паколькі аўтар лічыць, што пасля Люблінскай уніі 1569 г. «Літва і Беларусь былі інкарпарыраваныя ў арганізм Польшчы. Асобленасьць і незалежнасьць Літвы і Беларусі была згублена» (с. 30). Гэты тэзіс Ус. Ігнатоўскага быў заснаваны на тых падставах, што з канца XVII ст. на Беларусі і Літве пачала панаваць польская мова як дзяржаўная, а побач з ёю —