Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб національнай справе зусім ге было каму рупіцца. З гэтаго часу прыкмечаецца шпаркі упадак беларускай літэратуры і культуры.

Стр. 73. Руіны замчышча ў Люцыне. Замак гэты будаваў магістар (глаўны начальнік) Лівонскіх крыжакоў у пачатках XVI сталецьця. Ў 1559 гаду гэты замак перайшоў да Польшчы і быў доўги час гранічнай крэпасьцю з Масквой.

Стр. 79. Беларусы пачаткоў XIX сталецьця. Рысунак гэты ўзяты з вядомай працы Е. Тышкевіча „Opisanie powiata Borysowskiego“. Wilno 1847 r. С правай стараны адзежа селяніна: доўгі казак з рэменным падеом; з левай — двое ў адзежы дробнай шляхты.

Стр. 81. Беларусы канца XIX сталецьця. Як прапала національная сьведомасьць народзе, так не магла захавацца старасьвецкая зграбная яго адзежа; на гэтым рысунку бачым мы селяніна ў безформенай і абдзертай сьвітцы; — якая рожніца, калі мы прыраўнуем опратку канца да опраткі пачаткоў XIX сталецьця.

Стр. 83. Полацк у канцы XIX сталецьця. На гэтым рысунку мы бачым Полацк са стараны Дзьвіны. Гэта адзін з самых старых беларускіх гарадоў. Мы ўжо ведаем, што Полацк быў валікокняжэцкай сталіцай Рогволодовічоў. Але ў старых Скандынаўскіх песьнях (сагах) ешчэ да Рогволода успамінаецца Полацк, як багаты і сільны горад, каторым к раваў свой князь; там-жэ Полацкі князь Полтэс, каторы павінен быў княжыць кала VI века. Полацк перэжыў сваю сілу і славу сталічнаго і тарговаго гораду і, як сам народ беларускі, з вялікокняжэцкай сталіцыстаў закінутым гарадком паветовым. Памятнікі даўнаго вялічыя не захаваліся, толькі названьня розных часьцей горада сьведчаць аб слаўнай мінуўшчыне.

Стр. 87. Беларусы канца XIX сталецьця. На гэтым рысунку паказаны беларусы-селяне з ваколіц П нска. На Пінскіх недаступных балотах больш захавалася беларускай старасьвеччыны, як у мове так, і ў опратках. Край гэта маркотны, але надта цікавы, бо ешчж многа мае ў сабе старога, шго другімі ваколіцамі даўно ужо забыто.

Страніцы: 91, 93 і 95. В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Богушэвіч і Янка Лучына (Неслухоўскі). Гл. тэкст.