Старонка:Карлік нос 1938.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ленню. Тут-жа ў маленькай карзінцы красаваліся раннія ігрушы, яблыкі, абрыкосы. Якаў сядзеў каля Ханны і гучна крычаў:

— Сюды, сюды, павары, кухаркі! Вось добрая капуста, зелень, ігрушы, яблыкі! Каму трэба? Маці дзёшава аддасць!

І раптам да іх падышла якаясьці бедна апранутая бабуля з маленькімі чырвонымі вочкамі, вострым зморшчаным ад старасці тварыкам і доўгім-доўгім носам, які спускаўся да самага падбародка. Яна апіралася на кастыль, і дзіўна было, што яна наогул можа хадзіць — яна кульгала, слізгала і перавальвалася, нібы ў яе на нагах былі калёсы. Здавалася, вось-вось яна ўпадзе і ткнецца сваім вострым носам у зямлю.

Ханна з цікавасцю глядзела на бабулю. Вось ужо амаль шаснаццаць год, як яна гандлюе на базары, а такой дзівачнай бабулькі яшчэ ні разу не бачыла. Ёй нават крыху страшна зрабілася, калі бабуля спынілася каля яе карзіны.

— Гэта вы - Ханна, гандлярка гароднінай? - спытала бабуля скрыпучым голасам, увесь час трасучы галавой.

— Так—адказала жонка шаўца.—Вам трэба што-небудзь купіць?

— Убачым, убачым, — прамармытала сабе пад нос бабуля. Зелень паглядзім, карэньчыкі паглядзім. Ці ёсць яшчэ ў цябе тое, што мне патрэбна...

Яна нагнулася і стала шукаць сваімі доўгімі карычневымі пальцамі ў карзіне з пучкамі зелені, якія Ханна расклала так прыгожа і аку