спрабаваў стаць на ногі. Варта было яму прыпадняцца, як ён зноў падаў на канапу - да таго яму раптам захацелася спаць. Не прайшло і пяці мінут, як ён і сапраўды заснуў на канапе, у кухні брыдотнай бабулі.
І ўбачыў Якаў дзіўны сон. Яму прыснілася, быццам бабуля зняла з яго вопратку і загарнула яго ў скуру вавёркі. Ён навучыўся прыгаць і скакаць, як вавёрка, і пасябраваў з іншымі вавёркамі і свінкамі - усе яны былі вельмі добрыя.
І стаў Якаў, як яны, прыслугоўваць бабулі. Спачатку яму прышлося быць чысцільшчыкам абутку. Ён павінен быў змазваць маслам какосавыя шкарлупкі, якія бабуля насіла на нагах, і так націраць іх анучкай, каб яны блішчэлі. Дома Якаву часта прыходзілася чысціць туфлі і чаравікі, так што справа хутка пайшла ў яго на лад. Прыкладна праз год яго перавялі на другую, больш цяжкую пасаду. Разам з некалькімі іншымі вавёркамі ён вылаўліваў пылінкі з сонечнага променя і прасейваў іх праз самае дробнае валасяное сіта, а потым з іх пяклі для бабулі хлеб. У яе ў роце не асталося ні аднаго зуба, і таму вось ёй і прыходзілася есці булкі з сонечных пылінак, мякчэй якіх, як усе ведаюць, няма нічога на свеце.
Яшчэ праз год Якаву было даручана здабываць бабулі ваду для піцця. Вы думаеце, у яе быў выкапан у дварэ калодзеж або пастаўлена вядро, каб збіраць у яго дажджавую ваду? Не, звычайнай вады бабуля і ў рот не брала. Якаў з вавёркамі збіралі ў арэха