Старонка:Каравайчык.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Просьба параўнаваць мэтр і рытм, выразы і рыфмы і ўзяць пад увагу маскалізмы ў Коласаўскім вершы.

Можна яшчэ ўзяць верш «Тройка» (на стар. 86), водгук Пушкінскага:

Мчатся тучи, вьются тучи
Колокольчик динь-динь-динь....

Так-сама можна паказаць яшчэ на падробкі пад Кальцова: стар. 73 (Кальцоўская «Сивка»), стар. 71 і др.

Усе гэтыя вершы пры нармальным ходзе справы трэба было-б выкінуць, і тагды зборнік значна выйграў-бы.

Адзіным вершам, заслугуючым пільнай увагі, зьяўляецца самы апошні: «Беларускаму люду». Ужо самы пачатак яго гучыць не-паколасоўску: замест ціхай засмучонасьці чуецца моц, гарт і вялікі лірычны ўзьлет:

«Змоўкні ты, сьціхні, песьня пакуты!
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песьню сьпявай!».

Чатырохступовы дактыль з сярэдзіннай цэзурнай ліпомэтрыяй у няпарных радкох і трохступовы дактыль з мужчынскаю рыфмаю ў парных радкох робяць уражаньне кароткіх бліскучых удараў: гэта звон мяча па латах анцібеларусізму. Верш надзвычайна моцны па настрою, зьместу і форме. Толькі дзьве перадапошнія строфы трэба было-б выкінуць, бо яны зварочваюць справу на нявінны сэнтымэнталізм і аслабляюць уражаньне.

Наогул-жа, апрача гэтага вершу, зборнік вялікага ўражаньня ня робіць, і трэба толькі пажадаць скарэйшага выхаду таго эпічнага твору, аб якім ходзяць такія добрыя чуткі («Новая зямля»), бо ў эпічным творы яскрава выступяць тыя бакі творчасьці Коласа, якімі ён і славіцца: плястыка вобразаў, народны дух, гумар, гарманічная кампазыцыя цэлага і т. д.

П.Л.

3. Ясанар (3. Бядуля). ПАД РОДНЫМ НЕБАМ. Бел. Кооп.-Выдав.Т-ва „Адраджэньне“. Менск 1922 г., стар. 134 іn 1/80

У зьвязку з панаваньнем у нашай поэзіі адраджэнцкіх матываў, якое прымячалася дагэтуль, перавагаю зьместу над формаю, той факт, пто поэты, чужыя адраджэнцтву, дагатуль менш прымячаліся й даніліся, чым яны таго заслугоўвалі. Гэта справядліва як аб Багдановічу, так і аб Бядулі, з тым толькі дадаткам. што Бядулю было цяжка цаніць, бо яго было цяжка й ведаць.

Асобных зборнікаў яго. за выключэньнем <<Абразкоў», адбітых у 19) 4 годзе лацінваю «Маладой Беларусі», - ня было, а чытаць усё, што друкавалася пабеларуску, шукаць раскіданыя ўсюды наадзінокія вершы пэўнага поэты і зьвязваць іх у галаве алны з другімі-гэта было немагчыма. Да гэтага трэба было быць вялікім аматарам беларускай поэзіі і беларускага друкаванага слова наогул, жыць спакойна на адным месцы у спакойных акалічнасьцях, ведаць толк у поэзіі і мець вялікую памяць.

Яшчэ ў 1914 годве пры выхадзе з друку «Абразкоў» людзі, маючыя густ у поэзіі, пачулі тут свой асобны, багаты й рознакалёрны сьвет, зусім алметны ад таго сьвету, у якім лупалі душы правадыроў беларускага адра-. Джонцкага руху. Яшчэ й тагды зыварнула на сябе ўвагу органічная чуждасьць аўтара ввычайным адраджэнцкім матывам і яго асобнае асобнае самабытнае каханьне роднага краю. і і знаходзіцца

Гэтак-жа справы выглядаюц цяпер, у нова - выйшаўшай кніжцы Бядулі. Ён выпаўніў у ёй абавязак кожнага беларускага поэты: аддаць дан адраджэнцтву, але ўчыніў гэта пасвойму і вельмі прыгожа. Наадварот, там, гдзе ён стараецца зрабіць «як ДРУГіЯ», ТО там ён становіцца фальшывым і не натуральным.

Возьмем самы першы верш у кнізе, <<Беларусь»:

<Ты - летапіс аповесьцяў влчыстых, Акроплены сьлявамі дудароў, Центральная научная библиотека НАН Беларуси - http://csl.bas-net.by/