Старонка:Калісь (1919).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ах, пан Ягор, пан Ягор! Шмат вы мне благога зрабілі, шмат! і за што? На што вы Людвіську збаламуцілі, на што вы ей у галаве перавярнулі? Эх, пан Ягор! вось цяпе́р кара Божая на вас за гэта!..
Ах, каб цяпер раптам увайшла паліцыя! што-бы я ім адказала? як выкруцілася? ляжыць ранены і няма ніякога адказу! Прапалі-б мы зусім. Што мне́ цяпе́р з вамі рабіць? што рабіць?!

ЮРКА. — Я… супачыну… зараз… пайду…

МАТКА. — Пойдзеце, але́!.. Так толькі кажаце. Як-жа-ж пойдзеце, калі вы ні рукой, ні нагой крануць ня можаце? Эх, бяда з вамі дый толькі!..
А Людвіську выкіньце, панок, з галавы і не намаўляйце яе́ на гэтыя рэвалюцыі. Яна ўжо мне́ прызналася, што вас ня любіла і ня любіць і што вы задурылі е́й галаву сваймі гутаркамі…
Эх, праўда!.. што я тут яму кажу, калі ён няпрытомны! Тут дохтар патрэбны, а не мае словы!.. А што з гэтай Людвіськай?! каб, крый Божа, ня здарылася якое няшчасьце!..

ЮРЫ. — Дайце… піць…

МАТКА. — Што? піць хочаце? Пачакайце, зараз вам прынясу сьве́жай вады!.. (ідзе́ на лева).

ЗЬЯВА XII.
Юрка (адзін).

ЮРКА. (цяжка падымаецца) — Ня трэба… ім… перашкаджаць?.. Хай сабѐ… жывуць… як ране́й… Няхай… дзе́ шапка… Ня буду перашкаджаць… (хоча ісьці да дзьвярэй і валіцца каля парога).