ГОМАН НАРОДУ.
I. Уцякай! войска йдзе́!
II. Хавайся ў браму! салдаты страляюць!..
III. Далоў самодзяржаўе! няхай жыве́ рэвалюцыя!
IV. Людцы добрыя! ратуйце!..
V. Людзі! не здратуйця! памажэце ўстаць!..
VI. Давай дарогу, калі сам ня йдзе́ш!.. і т. п. залежна ад помыслаў рэжысэра.
(Праз вокны відаць народ, заховываючыйся адпаве́дна да вышей дадзеных слоў. Чуваць зык разьбіванага шкла).
МАТКА (злой іроніяй): — Вось маеш!.. Ідзі цяпер!.. — Што-ж ты стаіш?! завесь вакно! хутчэй! хутчэй!..
(Адна заве́шавае хвіранку на адным вакне, другая — на другім).
МАТКА. — Зачыняй дзьве́рі! хутчэй!
(Абе́дьзе бягуць да дзьвярэй. Раптам дзьве́ры з імпэтам адчыняюцца і ўходзяць 2-х незнаёмых, нясучы якогась мужчыну, каторага кладуць на канапе. Твару яго ня відаць, бо адве́рнен ад публікі).
ЗЬЯВА IX.
Матка, Людвіка, Ягор, I-ы Незнаёмы, II-і Незнаёмы.
МАТКА. — Не нясе́це! не нясе́це! ня трэба! Што вы?! згубіць нас хочаце?
I-Ы НЕЗНАЕМЫ. — Хочаце, каб яго коні казацкія здратавалі?