СУСЕДКА. — Цяпе́р ўся моладзь такая, панечка! Часы іншыя прышлі!
МАТКА. — Эх, часы, часы!..
СУСЕДКА. — Так, дзіўные часы!.. Ну, бывайце ўжо здорова, панечка! — пагаварыла, пагутарыла і лягчэй на душы зрабілося — і пайду ўжо сабе. (кажэ да Людвікі за сцэну). Да пабачэньня, панна Людвіся!
ЛЮДВІКА (за сцэнай). — Бывайце здаровы, пані!
ЗЬЯВА IV.
Матка, Хлапец, Людвіка (за сцэнай).
МАТКА (разглядывая разложэнную бялізну).
ХЛАПЕЦ (уходзіць). — Таварышка Людвіка тут жыве?
МАТКА. — Чаго табе?
ХЛАПЕЦ. — Да таварышкі Людвікі.
МАТКА — (з іроніяй). „Да таварышкі…“, „да товарышкі…“ Бач, які таварыш знайшоўся! (клічэ). Людвіська!
ЛЮДВІКА (за сц.) — А што?
МАТКА. — Хадзі сюды! Тутака якісь „таварыш“ мае да цябѐ патрэбу.
ЗЬЯВА V.
Матка, Людвіка, Хлапец.
ЛЮДВІКА (уходзіць). — Да мяне́?
ХЛАПЕЦ (да Людвікі). — Таварышка Людвіка! пісулька для вас (выходзіць).