Перайсці да зместу

Старонка:Калісь (1919).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V.
Людвіка, Юрка.

ЮРКА (да Людвікі ціха). — Сягоньня я прыду да цябе́ пагутарыць…

ЛЮДВІКА. — Добра. Як маці засьне́…

ЮРКА. — Алѐ. А трудненька-ж пераканаць тваю маму!..

ЛЮДВІКА. — Яе́ не пераканаеш. Шкада толькі, што пачаў гаварыць аб гэтым!

ЮРКА. — Усё роўна…

ЗЬЯВА VI.
Людвіка, Юрка, Матка.

МАТКА (варочаецца). — Вось маеце, панок, 60 капеек…

ЮРКА. — Добра, дзякую… Ну і трэба мне́ ўжо забірацца ў сваю кануру, супачыць… Ну, яшчэ раз (цалуе Матку ў руку і падае́ руку Людв.) бывайце здаровы і блага не ўспамінайце! (забірае бялізну і пачку, каторую прынёс з вуліцы, і йдзе́ на ле́ва).

ЗЬЯВА VII.
Людвіка, Матка.

МАТКА. — Бывайце здаровы, няхай вас Бог сьцеражэ! (да Людв.): Ну, і нам ужо пара супачыць. Праз уве́сь дзе́нь замарыліся! Кладзіся ўжо спаць, бо заўтра трэба рана ўставаць! (Забірае тале́рку Юркі).

ЛЮДВІКА (ідзе́ на лѐва).