Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сказа́ў — пашуткава́ла Маръяна. — Цу́ес, Маръяна, маўцы́, — дам табѣ́ сто рубли́. — Да хава́й Бо́жэ, каб я маўча́ла, а по́ґань спажыва́ла ты́е ґро́шы. Пайду́ да й скажу́ пану́.

Тут Ха́йка пабѣ́ґла к Ме́ндалю, каб сказа́ць, што Маръя́на ўсе зна́е. Але́ не знайшла́ Ме́ндаля у карчо́мцы, бо ё́н не вы́церпеў и пашо́ў к сусѣ́ду, каб наґавары́тца пра ґро́шыки. Тым ча́сам Маръя́на падаи́ла каро́ву да беґом у двǒр к па́ну. Так и так — усе́ й вы́лажыла. Пан барзджє́й ки́нуўса ў карчо́мку и велѣ́ў звеза́ць Ме́ндаля. Звеза́ли Ме́ндаля й прывели́ к па́ну. — Ах вы галга́ны — як закрычы́ць пан на слуґ, — за цо вы звяза́ли е́го? То-ж мǒй па́ктар, пожо́ндны жы́дэк. Развье́нзаць его! — Развяза́ли Ме́ндаля, а пан пасадзиў еґо́ ра́зам з сабо́ю за стǒл да й пыта́е, ґдзѣ ё́н схава́ў ґро́шы. — У абǒзни пано́цку — ка́жэ Ме́ндаль. — А папѣ́ры? — пыта́е пан. — Затапиў у са́жалка, пано́цку! — По́каж, гдзе! Павъе́ў Ме́ндаль, паказа́ў, ґдзѣ схо́ваны й ґро́шы, й папѣ́ры. Палѣ́з сам пан у во́ду па са́мы по́яс и даста́ў папѣ́ры. От забра́ў пан ґро́шы й папѣ́ры да й сказа́ў слу́ґам, каб ены́ зноў звеза́ли Ме́ндаля да й завезли́ да Слу́цька ў вастрǒґ, а Маръя́не велѣ́ў даць па́ру валǒў, каня́, дзвѣ каро́вы й сто рублё́ў.

Пересказалъ Кравецъ.

Дер. Мазали.



65. Смѣлы.

Собрали́са раз мужчы́ны й пачали́ спрача́тца, хто з их смелѣ́йшы. До́ўґо ены́ спрача́лиса й разска́звали, якие з и́ми были́ стра́хи й што ены́ не пало́халиса. Седзѣ́ў тут адзи́н чалавѣ́к; ё́н мо́ўчки куры́ў лю́льку да слу́хаў, як выхваля́ютса смельчаки́. Чаґо́ тǒльки ены́ не разска́звали. Адзи́н ка́жэ, што еґо́ як апанава́ли чэ́рци ў лѣ́се, дак ё́н атбива́ўса ат ях усю́ нǒч, аж да свѣ́ту. Други́ разска́звае, што еґо́ раз апанава́ла ў Пили́паўку во́ўчая ґанья́ й што