Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ТРАМВАЙ

У спаборніцтве людзі і дні —
Дні шалёнае творчае гонкі…
Праганяюць трамваяў агні
Цемру дзён дапатопнае конкі.

Упрыгожаным колерам край
Ліхтары залатыя атуляць.
Праплывае маскоўскі трамвай
Па выбоінах менскіх вуліц.

Гэта Менск, гэта схілены Менск,
Ён адкінуў былую жалобу
І насустрач трамваю ля сьцен
Шле вітаньне колега — аўтобус

І яшчэ прывітальны паклон
Ад далёкіх і блізкіх ваколіц:
Гэта — покліч фабрычных гудкоў,
Гэта — шумы колгаснага поля.

Яны ўсе, яны ўсе прынясуць
Прывітаньне жывой навальніцай:

11