Старонка:З пушкі на Луну.pdf/448

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

віццё ідэі міжпланетнага лятання, упершыню намечанай Жулем Вернам у рамане «З пушкі на Луну». Яшчэ трэба будзе нямала прылажыць сілы, перш чым мэта будзе канчаткова дасягнута. Цяжкасці прадстаячых работ нязмерныя, але перамагальныя. Сучасная тэхніка дайшла да такога стану, што раз задача вырашана тэарэтычна, яна рана ці позна атрымлівае сваё практычнае ажыццяўленне.

Тэхніка — гэта той Архімедаў рычаг, які патрабуе толькі пункта апоры, каб падняць Зямлю.

Пункт апоры знойдзен, і рычаг калі-небудзь выявіць сваё магутнае дзеянне.