Старонка:З пушкі на Луну.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

змесце даклада 5 кастрычніка. У той-жа вечар, як толькі словы Барбікена сходзілі з яго вуснаў, яны зараз-жа стэнаграфаваліся і безадкладна перадаваліся па тэлеграфу па ўсіх Штатах. І можна сказаць, што не толькі ў той вечар, але ў тую-ж гадзіну па ўсёй велізарнай тэрыторыі Злучаных Штатаў раздалося аднадушнае «ура», і адначасова забіліся сэрцы дваццаці пяці мільёнаў жыхароў[1], ахопленых адным і тым-жа пачуццём нацыянальнай гордасці.

Назаўтра раніцой праект Барбікена падхапілі ўжо газеты — паўтары тысячы тагочасных перыядычных выданняў; штодзённых, тыднёвых, двухтыднёвых і месячных. Яны разгледзелі і абмеркавалі паведамленне старшыні Пушачнага клуба з усіх бакоў: фізічнага, метэаралагічнага, эканамічнага і маральнага, з пункту гледжання дзяржаўнай палітыкі і агульначалавечай цывілізацыі.

Затым прэса адразу паставіла мноства карэнных пытанняў: ці прадстаўляе сабою Луна закончаны свет ці на ёй адбываюцца яшчэ буйныя перамены? Ці падобна яна на Зямлю той эпохі, калі наша планета не мела яшчэ атмасферы? Што адбываецца на тым баку Луны, які ніколі не відаць з Зямлі?[2]

І хаця першы дослед з Луной, г. зн. праект Барбікена, быў толькі намечан, але яшчэ не зроблен, праз друк прапаноўваліся ўжо іншыя, не менш грандыёзныя доследы.

Ніхто, здаецца, не сумняваўся, што іменна Амерыцы, г. зн. Злучаным Штатам, выпаў гонар рас-

  1. У сучасны момант насельніцтва ЗША перавышае 120 мільёнаў чалавек.
  2. Луна круціцца вакол сваёй асі ў такі-ж адрэзак часу, у які яна абыходзіць вакол Зямлі, г. зн. за адзін месяц; таму да Зямлі заўсёды павернута адно і тое-ж паўшар’е Луны.