Старонка:З пушкі на Луну.pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вяршыні Стонзхіла, гэты провад працягваўся па слупах на адлегласці больш трох кілометраў і злучаўся з мацнейшай гальванічнай батарэяй, складзенай з Бунзенаўскіх элементаў.

Дастаткова было націснуць пальцам на кнопку, каб замкнуць ток і ўмомант успалымніць паўтараста тон піраксіліна.

28 лістапада ўсе восемсот патронаў піраксіліна былі складзены на дне калумбіяды з патрэбнай правільнасцю. У гэтай частцы справы ўдача была поўная.

Але колькі мітусні, клопатаў і трывог выпала на долю Барбікена! Не гледзячы на суровую забарону не дапускаць публікі за агарожу Стонзхіла, кожны дзень мноства цікаўных умудралася цішком пералезці цераз плот. Гэта-б яшчэ поўбяды, але многія з няпрошаных гасцей даводзілі сваю бесклапотнасць да вар’яцтва: прабраўшыся да цюкоў з піраксілінам, яны закурвалі папяросы ці цыгары сярод цюкоў узрыўчатай сумесі! Барбікен страшэнна абураўся, а паважаны Мастон, стараючыся дапамагчы свайму старшыні, кідаўся на гуляючых гледачоў, ганяўся за імі з палкаю, збіраў пакіданыя імі ўцякаючы недакуркі запаленых цыгар. Гэта была цяжкая работа, таму што каля агарожы ціснуліся дзесяткі тысяч наведвальнікаў, якія карысталіся ўсякім выпадкам, каб пералезці цераз плот і задаволіць сваю цікаўнасць.

Мішэль Ардан таксама прапанаваў свае паслугі ў якасці стражніка і ўзяўся суправаджаць кожны цюк да адтуліны калумбіяды. Але аднойчы Барбікен убачыў такую сцэну: Ардан энергічна гнаў некалькіх курыльшчыкаў, але — ах! — сам бя-