Старонка:З пушкі на Луну.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

грамадскую ўвагу. Яна здзівіла ўвесь свет — да таго аказалася незвычайнай.

У памятны дзень 30 верасня, а трэцяй гадзіне сорак сем мінут папоўдні, па адрасу Барбікена была дастаўлена тэлеграма, пераданая па падводнаму кабелю, які тады яшчэ быў толькі што пракладзены між Валенцыяй (у Ірландыі), Н’ю-Фаундлендам і амерыканскім берагам.

Барбікен прачытаў тэлеграму. Не гледзячы на ўсё яго нязмернае самаўладанне, у яго збялелі губы і памутнела ў вачах.

Вось тэкст гэтай тэлеграмы, якая захоўваецца ў архівах Пушачнага клуба:

„Францыя, Парыж, 30 верасня, 4 гадз. раніцы.

Барбікену. Тампа. Фларыда.

Злучаныя Штаты.

Замяніце круглую бомбу цыліндра канічным снарадам. Палячу ўнутры. Прыеду параходам „Атланта“.

Мішэль Ардан“.


РАЗДЗЕЛ ХVІІ

Пасажыр „Атланты“

Калі-б гэтае здзіўляючае паведамленне, замест таго каб перанесціся па тэлеграфнаму дроту, проста прышло па пошце ў запячатаным канверце, і калі-б французскім, ірландскім, н’ю-фаундлендскім і амерыканскім тэлеграфным чыноўнікам, перадаваўшым гэта паведамленне з апарата на наступную перадатачную станцыю, не быў вядомы намер Мішэля Ардана, Барбікен не задумаўся-б ні на адну мінуту. Ён проста змаўчаў-бы аб пісьме, нават знішчыў-бы яго з-за самых звычайных мер-