Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬМЯРКАНЬНЕ

Апошнія косы,
Халодны — „бывай!“
Пасеялі росы
І зьніклі за гай.

Як сум бяз імені.
Па твары зямлі
Пабеглі паўцені
І смугай ляглі.

А ноч чараўніца,
За днём па сьляду.
Далёкай зарніцай
Мільгнула — „іду“.

Ад сонца цалункаў
Зямелька п‘яна.
І змрок падарункам
Прыняла яна.

І радая ночы,
Што паліць агні,
Ледзь чутна шапоча:
„Вазьмі, палані!“