Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЕЗРАЗУМЕЛАЕ

О, как убийственно мы любим…
Ф. Тютчев.

Як малой ты хапала агонь,
І казала з трывогаю маці:
„Гэта жыжа, дзіцятка маё!“
Ты сьпяшалася ручкі прыняці.

A цяпер, вось, каханьня агню
Аддаеш пачуцьцё ты і сілы
А заўважыць хто гэта табе, —
У адказ ты сьмяешся так міла…

1921 г.