Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Всё поют и поют вдалеке
Ал. Блок

Нікне ў імгле старана…
Пільна сачу праз туман…
Нечая песьня чутна,
Нечы зыбаецца стан…

Лёс даручыў палашу,
Моўчкі, даўно сьцерагу…
Песьня трывожыць душу,
Слоў зразумець не магу…

Існасьць ня ўнятна праяў:
Загадкай дрэмле разлог,
Тайнасьці лес захаваў,
Далі сьцяною аблёг…

Буры пара-б нагадаць
Шэрасьць дакучлівых хмар.
Сэрца прыстала жадаць,
Гасьне паволі пажар.

Сны на павеках маіх:
Згіну бяз сіл, небарак…
Толькі вось сьпеў не заціх —
Словаў ня ўцямлю ніяк.

1922 г.