Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АЛЬБІГОЕЦ

Прышоў ка мне той, раскрыжованы, здань,
Што сном несьмяротнасьці мучыць стагодзьдзі,
Быў твар яго ясны, як летняя рань,
Ійшоў ён, як дзень сьветлакосы прыходзе.

Пастукаў: „Каханьнем сваім надары!“
Ды толькі стрывожыў у сэрцы дакуку.
Штурхнуў я праклёнам яго па твары
І высыпаў лаянку ў руку.

„Ізноў ты гукаеш? Манюка, ізноў?!
Ды маем тваіх абяцанак даволі.
Збавеньне суліў ты, збавеньне людзёў,
А ў нас, як ад веку, пакута і болі.

Пакінь, не дратуй мяне! ў чорнай душы
Нянавісьці келіх хвалюе няўпынны.
Ты зло — дабрадзейнасьць маю ня глушы!
Хвалюся — я дрэнны, я злосны, злачынны!

Высокае праўды й збавеньня твайго
Дарожай зямля мне з грахом і аблудай.
І шчасьней ад раю і ўцехаў яго
Мне ночы з апошняй паскудай.