Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

філёзофічны і містычны лад. Да далейшага развою душы яго ў гэтым-жа кірунку спрыяла яго бабка і стары пастух Марцін, якія расказвалі яму беларускія казкі і пяялі такія-ж песьні. У гэтым часе Казімер Сваяк скончыў расейскую пачаткавую школу.

Час свайго раньняга дзяцінства ўспамінае Сваяк пасьля з тугой і расчуленьнем:

"Далёка ты, родная старонка, ад мяне...

На крыльлях хмарных ляціць мысьль мая туды, дзе я ўбачыў сьвет, дзе айцец мой дарагі, дзе маці мілая, дзе сястрыца родная. Родзяцца во думкі: то сьветлыя, як вясеннае сонца над роднаю вёскай, то сумныя, як тая ночка цёмная, сьлязьлівая, восенная...

Прад вачамі стаіць уся прошласьць, што мінула як блыскі сьвятла, на векі згаснутага... Ня вернецца ніколі... Штодзень, што-момант далучаецца да яе новая хваля і... прападае вечна. Ах, шчасьлівы той, што збудаваў сабе стройную, горную мінуўшчыну... Чаму я неспакойны, чаму бязвольны?!..

Дарагі! Сабяры сілы духа... Стаў прад сабой усё, што прайшло... Будуй новае, што-раз высшае жыцьцё!..

* * *

Шуміць цёмны лес навокал Гаруноў, малой вёскі беларускае. Кругом ні жывой душы. Зрэдка толькі адзавецца зьвяга сабак вясковых, што чуюць ваўкоў. Людцы сьпяць адны, другія кончаць вячэру. У хаце апошняй, пры самым лесе, мігціць праз акно агоньчык.