Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што у нас зямлі ня стала
То ня дзіва ані цуд —
Чужыня нам панавала,
Дзёрла скуру, як той бруд.

Далей Сваяк у тым жа самым вершы радзіць, каб беларус прадусім працу сваю аддаў свайму краю, каб асьвячаў свой розум і ведай прымушаў зямлю радзіць, каб таго вучыўся, што трэба, а не якой пусьцячыны і каб пазнаў такім чынам добра сваіх ворагаў:

Каб ня даці ім заесьці
Свайго духа і свой труд
І твой край ня даць абсесьці:
Зробіш гэта — будзе цуд.

Будзеш мець зямелькі доваль,
Школы зробяцца з двароў
І авечкай і каровай
Зможаш панскіх шляхтуноў

Гэй будуйце, мае людзцы,
Жыцьцё новае наўкруг,
Нават сонкі хай прачнуцца —
Хто ня вораг — будзе друг[1].

  1. Казімер Сваяк - "Мая Ліра".