Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раство тут неапісанае, бо роднае, простае - як душа русьняка. Ты, браце, беларусе, выдаесься мне лепшым ад другіх народаў. Ты пакрыўджаны і нешчасьлівы, пакінены праз многа сваіх родных сыноў і дочкаў, аддадзены на зьдзек чужынцаў - і то здаўна - ты бедны, гаротны. І тут пэўна ляжыць прычына, чаму ты так блізкі сэрцу і душы маей. Цябе не сказіў фалш, не ляжыць на тваіх плячах крыўда чужая: свая толькі ўрэзалася крывава на іх і хіліць цябе да зямлі. Праўда і шчырасьць жыве йшчэ ў душы тваей недарма-ж называюць цябе "простым", даючы спазнаць, што другія народы здаўна ўжо скрывіліся. Пазнай толькі добра, хто ты, гарніся да прасьветы, а станеш сільным: а гэта сіла дасьць волю духу твайму, так цяжка загнанаму і пакрыўджанаму...

Не хачу я пакінуць цябе, маці Беларусь, хоць тутка мус скажа ізноў разьвітацца з табой. Хачу служыць табе, хачу аддаць сябе для дабра душы тваей. А яна — душа твая — чакае афяраў. Патрэбны афяры, калі мае прыйсьці выбаўленьне. Я не пайду шырокім разгонам людзкога рахунку. Я хачу толькі служыць тваім патрэбам, беларусе. А яны аграмадны. Сапраўды сказаць трэба: "Жніво вялізнае, а працаўнікоў мала". Божа, дай мне зразумець і ўпэўніцца, якой жадаеш ад мяне службы? Аддаючыся найбліжэйшым братом маім, я хачу споўніць Волю Тваю, шукаць праўды і нясьці знайдзеную другім.