Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
II.
У Гарадзкой школе й Духоўнай Сэмінарыі.

У 1900 годзе Казімер Сваяк паступіў у гарадзкую школу ў Сьвянцянах, якую скончыў у 1905 г. І гэты час успамінае ён у тэй-жа сваей "Дзеі":

„Гразка было ехаць да павятовага места, дзе меў я зачаць свае навукі па скончанай людовай школцы. Конь ледзь цягнуу воз, у каторым сядзеў пахмурны бацька і я маўклівы, задуманы. „От, дарога цяжкая, адазваўся ўрэшце бацька глядзі, каб не пашлі намарна гэты труды і захады". Я маўчаў. Баязьлівы мой характар быў прычынай цяжкіх мысьляў, поўных неспакою і прачуцьця нявыясьненага ..

Эх ты сьветазарная дарога навукі! Сьвеціш ты маладой душы, як ясны месяц сярод майскай ночкі. А ўвойдзеш у тваю краіну, адкрываюцца штораз новыя сьветы, новыя зоры, неразгаданыя, недаступныя! Вось-вось ухваціш адзін праменчык, нацешысься ім, раз'ясьніш