Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Найсьвята Матка да касьцёла хадзіла,
Сваё дзіцятка за ручку вадзіла"

мовіла бабуля свае пацеры голасам плачлівым і безнадзейным. Мне было страшна. Утуліўся глыбока, закрыў вочы і вушы і... заснуў здаровым дзіцячым сном. Назаўтра з зарой брат вярнуўся. Начаваў пры агні ў лесе, не баючыся ні ваўкоў, ні благіх людзей...

Незваротны час! Якжа я тады блізкі быў прыроды, як зжыўся з шаптуномборам, з зялёным гаем, кветным лугам! Быць любіў і пад навальніцай громам і пад гарачым сонцам і на балючым марозе. Якое здароўе біла з майго твару!.. А цяпер!..

 ·

Цэлую ноч гудзела мяцеліца, гонячы сыпкі сьнег і насыпаючы гурбы. Цяжка дзеткам ісьці ў школку, завеена дарога няблізкая, а і мароз шчыпае вушы. Але мы у поце, з румянымі тварамі бяжом праз насыпы, лезем праз гурбы — сьмешна неяк і лёгка. Радасная пара! Як доўга помніцца верш, навучаны на памяць! Як доўга стаіць у вачах вучыцель суровы, што мерыў злосна ўдары лінейкай "бяздай прычыны!" У імгле мінуўшчыны ён здаецца лепшым і болей людзкім. Мімавольна забываесься, што ён быў п'яніца горкі і маскаль наравісты... А які вясёлы быў паварот з школы! Далёка сьлізгаліся па гладзенькім лядку; прыжмурыўшы адно вочка, паказвалі язык дзяўчынкам, чапалі шалуцькавата кожнага сустрэчнага, празывалі і сьмяяліся з боўдзелаў і злых сяброў. Дзе ж было дзець