Старонка:Зямля (1928).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паабедай, дома ў печы знойдзеш. Я заганю і вярнуся скора.

Юрка азірнуўся некалькі разоў на мацеру і ўсё ішоў, гледзячы на свае ногі.

— Чаго ты, Юрка, азіраешся?

— Так.

Але ён яшчэ больш пільна паглядзеў на свае ногі і раптам твар яго загарэўся вастратою чалавечых глыбынь. Нядзіцячым на некалькі момантаў зрабіўся гэты твар.

— Унь поп ідзе,—заўважыў Юзік.

Нізкі чалавек клапаціўся каля платоў.

— Што ён тут робіць?

— Мусіць, аглядае, каб дзірак ня было ў плоце.

Яны прайшлі паўз нізкага чалавека, маўкліва паглядаючы на яго.

— Трасца яго матары, — сказаў Юрка, — ён мне раз чуць быў вуха не адарваў.

— Гэта тады, калі ў яблыках быў злавіў?

— Ну але, тады...

Дайшоўшы да канцавое хаты, Юзік яшчэ раз азірнуўся на нізкага чалавека і дробна заморгаў вачыма. Вочы сталі раптам чырвонымі і твар пабялеў.

— Чаго ты, Юзік?

— Я памятаю, як ён спавядаў маму, як яна ляжала і як хворая памёрла.

І пастараўся забыцца на гэта, подбегам ідучы па вуліцы.

XІІ

Сабастыян быў рад. У адчуваньнях цяплыні жыцьця была яго радасьць. З самага ранку загадаў ён пастушку, якому была чарга цяпер тыдняваць у яго, падмесьці двор. І з самага-ж ранку, назіраючы гаспадарскім вокам за цішынёю ў дварэ