Старонка:Зямля (1928).pdf/346

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

салома, расьцярушаная каля ганку. Прыехаўшы, буду пісаць больш, пра ўсё, пра сваё посьпехі і няўдачы. Пішы мне да запатрабаваньня на 12-е паштовае аддзяленьне. Бывай здарова.

8 сьнежня.                                                                 Андрэй.
XXІ

"...Твой ліст быў вельмі нейкім сталым, ці я і сама ня ведаю, як назваць яго. Я некалькі разоў яго чытала і ня ведаю, як адкажу табе на яго. Я вельмі рада, што ў цябе гэтакі добры настрой і ўсё табе гэтакім добрым здаецца. Тыя кнігі, што ты мне параіў чытаць, я патроху пробую чытаць, але ня многа, бо памагаю маме. Вечарамі хіба, а днём раблю з мамаю ўсялякую работу. З усім, што ты пісаў, я згодна, і мае думкі гэтакія самыя, але я, можа, ніколі не гаварыла табе пра гэта. Я ўсё шкадую вяргіні, здаецца, жывая яна была і самохаць яе з сьвету зжылі. Табе, можа, ня цікава пра гэта, можа, ты і пасьмяешся нада мною, але я пішу табе, бо нейк усё думаецца пра ўсё гэта. Маме адней цяжка рабіць, і брату, мусіць, трэба будзе жаніцца, гэтак мама ўсё гаворыць, але брат вельмі-ж малады яшчэ, яшчэ нават на прызвах ня быў, і сам ён ня хоча. А маме цяжка. Дык нядобра нейк усё гэта ў хаце. Тату з нагою лепш стала, сёньня зранку хадзіў па дварэ, нешта ў гумне рабіў. Гаворкі пра нас з табою трохі заціхлі, а можа гэта я ня чую іх, бо нікуды не хаджу. Кожны вечар дзяўчаты зьбіраюцца на вячоркі, а мне нейк нядобра ісьці, хоць часам і хацелася-б пайсьці. Тут ходзяць гаворкі, што на лета нанава будуць перамерваць усю зямлю, будуць высяляцца некаторыя на пасёлкі, некалькі хат заснуюць комуну. І ў нас